Хрысьціянства's Journal
[Most Recent Entries]
[Calendar View]
[Friends]
Below are the 20 most recent journal entries recorded in
Хрысьціянства's LiveJournal:
[ << Previous 20 ]
| Friday, July 23rd, 2010 | 2:04 pm [ksz90]
 |
Кс. Андрэй Рылка. Школа паміж атэізмам і рэлігіяй Апошнім часам узнікае нямала дыскусій на тэму патрэбы ўвядзення ў школах прадмету па рэлігійнай культуры. Можна са зразуменнем аднесціся да дыскусіі на тэму відавочных праблем, звязаных з тым, хто і як можа выкладаць гэты прадмет. Аднак варты ўвагі сам спосаб дыскусіі праціўнікаў увядзення ў школах рэлігійнай адукацыі. І хоць не хочацца рабіць чорнага піяра некаторым абаронцам атэістычнай сістэмы адукацыі, то ўсё ж варта звярнуць увагу на іх уяўленні аб хрысціянстве і прасачыць, на чым грунтуецца іх аргументацыя супраць рэлігійнай адукацыі ў школе. ( Read more... ) | | Thursday, June 24th, 2010 | 4:55 pm [ksz90]
 |
Клецк. Выдаўца хрысціянскай газеты выклікаюць у пракуратуру Алега Нікуліна, рэдактара хрысціянскай газеты з Клецкага раёна заўтра, выклікаюць у пракуратуру. Як паведаміў Алег Нікулін прэсавай службе БХД, яму патэлефанаваў участковы міліцыянт і загадаў прыйсці 25 чэрвеня а 9 гадзіне ў пракуратуру. На мінулым тыдні да сп. Нікуліна прыходзіў міліцыянт і браў з яго тлумачэнні адносна выдаванай ім хрысціянскай газеты “Апостальскі ветразь”. Таксама міліцыянты апыталі пробашча клецкай парафіі кс. Эрвіна Вячорака, ці не мае ён дачынення да выдання. “У сваёй газеце я асвятляў пытанні рэлігійнага жыцця. Пра палітыку не пісаў. Выходныя звесткі былі пазначаныя, наклад у межах дазволенага заканадаўствам – 299 асобнікаў”, - паведаміў Алег Нікулін. Пракурор Клецкага раёна Алег Карабкоў патлумачыў, што ў пракуратуру паступіла заява ад выканаўцы абавязкаў старшыні райвыканкама Мікалая Мацуля, у якой той просіць праверыць, ці не з’яўляецца выданне дадзенай газэты парушэннем закона. У той жа час сп. Карабкоў пацвердзіў, што выходныя звесткі ў газеце маюцца, а памер накладу не перавышае дазволены заканадаўствам. Тым не менш, пракуратура ўсё роўна вырашыла апытаць рэдактара. “Ні з таго ні з сяго пачалося выданне і распаўсюд газэты. Мы хочам праверыць, хто дазволіў гэта рабіць, і што ўяўляе сабой рэдакцыя, якая, паводле выходных звестак, знаходзіцца ў доме, дзе пражывае Алег Нікулін”, - кажа пракурор. | | Thursday, June 10th, 2010 | 5:52 pm [taliter] |
| | Wednesday, June 9th, 2010 | 12:34 pm [ksz90]
 |
Хто баіцца ўвядзення рэлігійнага навучання ў Беларусі? Размовы пра тое, што добра было б увесці ў школах рэлігійнае навучанне, ідуць каторы ўжо год. А справа - ані з месца. Дык ці пачнуць калі-небудзь выкладаць асновы рэлігіі ў беларускіх школах? У красавіку Праваслаўная Царква накіравала ў парламент і адміністрацыю прэзідэнта прапанову ўнесці папраўкі ў закон аб адукацыі. Віцэ-старшыня цэнтра імя святых Кірылы і Мяфодзія Рыгор Даўгяла выказаўся нядаўна, што "Выкладанне рэлігіі - не даніна традыцыі, а цвёрды прагматызм". Сп. Даўгяла тлумачыць, што без выкладання рэлігіі нельга абысціся, бо схільнасць да рэлігіі ёсць у кожнага чалавека. Спасылаецца таксама на еўрапейскі досвед; абмалёўвае канкрэтныя варыянты, якім чынам можна было б увесці рэлігійную адукацыю ў Беларусі. Размовы пра рэлігійнае навучанне ў Беларусі могуць цягнуцца хоць і бясконца. Але рэальныя зрухі могуць адбыцца пры адной умове: калі ў гэтым будзе зацікаўленая аўтарытарная ўлада. А якая тут пазіцыя ўлады? Лукашэнку неяк спыталі, што ён думае пра рэлігійнае навучанне. Ён заявіў штосьці кшталту "хрысціяне могуць раскачаць краіну горш, чым апазіцыя" (люты 2008, сустрэча са студэнтамі журфаку БДУ). Ды й Анатоль Рубінаў пісаў у "Савецкай Беларусі", што "рэлігія стварае пагрозу для дзяржаўнай ідэалогіі". Народам добра і зручна кіраваць пры дапамозе "бізуна і перніка". А калі шмат людзей займеюць перакананне, што "не хлебам адным жыве чалавек" (Мц., 4:4), то іх грамадскія паводзіны могуць не ўпісвацца ў рамкі, якія існавалі дагэтуль. А гэта ўжо пахне пагрозай для "стабільнасці". Тым болей, што ў страху вочы вялікія. | | Tuesday, February 16th, 2010 | 7:47 pm [taliter] |
| | Thursday, January 21st, 2010 | 7:21 pm [taliter] |
| | Thursday, September 24th, 2009 | 9:17 pm [taliter] |
Помнік ахвярам фашызму зьнішчылі дзеля Міколы Цудатворца
Сёньня ў Полацку адбылося адкрыцьцё помніка сьвятому Міколу Цудатворцу. Гэтая падзея прымеркаваная да візыту патрыярха маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, які мае наведаць Полацак 26-27 верасьня. Урачыстасьцям, аднак, папярэднічаў скандал. Каб вызваліць месца пад помнік сьвятому, полацкія ўлады зьнесьлі стэлу ў памяць пра ахвяраў фашысцкага канцлягеру. Чытаць цалкам... | | Tuesday, May 26th, 2009 | 10:02 am [dzied]
 |
Канцэрт Андрэя Мельнiкава ў Вiцебску
Канцэрт Андрэя Мельнiкава ў Вiцебску 31 траўня а 17-й гадзiне, па адрасе вул. Крылова, 7 (актавая заля Вiцебскай духоўнай вучэльнi). Тэл. (8-029)711-83-14 | | Monday, March 16th, 2009 | 9:01 am [dzied]
 |
ЗАПРАШАЕМ НА МАЛЕБЕН ЗА БЕЛАРУСЬ I БЕЛАРУСКI НАРОД!
Шаноўныя браты і сёстры ў Вiцебску адноўлены службы на беларускай мове ў Праваслаўнай Царкве! Кожны чацвер у 19.30. запрашаем Вас на малебен за Беларусь і беларускі народ. Пасьля малебну – размовы на Духоўныя тэмы за гарбатай. Чакаем Вас па адрасе: вуліца Камуністычная, 15 (праваслаўная Сьвята-Ўсьпенская царква, побач з Батанічным садам). Тэлефон для даведак: 8-029-711-83-14. maleben2009@yahoo.com | | Wednesday, December 10th, 2008 | 9:11 am [hukivakol]
 |
| | Tuesday, September 16th, 2008 | 7:18 pm [taliter] |
| | Wednesday, July 9th, 2008 | 8:49 pm [taliter] |
| | Friday, June 13th, 2008 | 5:01 pm [hukivakol]
 |
| | Tuesday, June 26th, 2007 | 3:24 am [volny_licwin]
 |
| | Wednesday, June 20th, 2007 | 6:22 pm [volny_licwin]
 |
Праваслаўныя Менска Ну вось, (дзякуй Госпаду!) адкрытая сустрэча на тэму "Што значыць быць праваслаўным сёння" у Свята-Уваскрасенскім храме (што ў Зялёным Лузе) ўсё ж такі адбылася. Людзей было пакуль не шмат, але было цікава. У многіх засталіся добрыя ўражанні. Што ж, чакацьмем наступнай сустрэчы, якая мяркуецца недзе 10 ліпеня. Дарэчы: запрашаюцца ўсе хто цікавіцца хрысціянствам.
За падрабязнасцямі тэлефанаваць сюды +З7529- 509-10-39 | | Monday, June 11th, 2007 | 11:46 pm [volny_licwin]
 |
16 чэрвеня ў суботу ў Гародні
адбудзецца канцэрт хрысьціянскай песні і паэзіі
"Птушка белая над краінай сіняй",
прысьвечаны Дню Усіх Сьвятых зямлі Беларускай.
Сьпявае вядомы беларускі бард
Андрэй Мельнікаў.
Удзел бяруць таксама паэты Алесь Сьпіцын і Ўсевалад Гарачка.
Чакаем вас у 15-00 па адрасе вул. Ажэшкі, д. 23 (насупраць праваслаўнага Катэдральнага Усьпенскага сабору, побач з галоўным корпусам Гарадзенскага Дзяржаўнага Універсітэту імя Янкі Купалы). Уваход вольны. Тэл. для даведак 8-029-509-10-39.
| | Friday, May 25th, 2007 | 12:21 pm [dzied]
 |
Далучайся да ўдзелу ў фэстывалi! Далучайся да ўдзелу ў фэстывалi! Гэтым летам ў Вiцебску адбудзецца чарговы праваслаўны маладзёвы фэстываль «Адзiгiтрыя». Праграма, заяўка на ўдзел, палажэньне пра фэстываль ды iншая iнфармацыя знаходзiцца | | Tuesday, May 8th, 2007 | 2:32 pm [dzied]
 |
| | Wednesday, March 28th, 2007 | 1:08 pm [dzied]
 |
Абвестка
ЗАПРАШАЕМ НА МАЛЕБЕН ЗА БЕЛАРУСЬ i Беларускi Народ Шаноўныя браты і сёстры! Кожную сераду ў 16.30. запрашаем Вас на малебен за Беларусь і беларускі народ (у Віцебску). Малебен праходзіць на беларускай мове. Пасьля малебну – размовы на Духоўныя тэмы. Чакаем Вас па адрасе: вуліца Камуністычная, 15 (праваслаўная Сьвята-Ўсьпенская царква, побач з Батанічным садам). Тэлефоны для даведак: 37-25-48, 8-029-712-37-97. | | Wednesday, April 19th, 2006 | 8:08 pm [burbalka]
 |
|
[ << Previous 20 ]
|